| Дачка Мікалая Аўтуховіча не трапіла ў праграму Каліноўскага |
|
|
|
| 05.09.2008 | ||||||
|
Пра асаблівасці сёлетняга набору распавядае праваабаронца Эніра Браніцкая: — У гэтым годзе ў Польшчу накіравалася болей студэнтаў, чым летась, але значна меней, чым у 2006 годзе, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, калі праект толькі пачаў рэалізоўвацца. Сёлета да праграмы Каліноўскага далучылася яшчэ 79 маладых беларусаў, у асноўным не з Мінска, а з перыферыйных ВНУ. Асаблівасці гэтага прыёму — навучацца ў розных універсітэтах Польшчы па праграме Каліноўскага будуць не толькі адлічаныя па палітычных матывах беларускія студэнты, праграма распаўсюджваецца і на абітурыентаў. І, дарэчы, менавіта з гэтай акалічнасці ўзніклі праблемы. Атрымалася непрыемная гісторыя з дачкой ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Кацярына вельмі добра вучылася ў школе, скончыла яе амаль на "выдатна" і звярнулася ў Камітэт абароны рэпрэсаваных з просьбай дапамагчы ёй паступіць у польскі універсітэт. За паўгода дзяўчына вывучыла польскую мову, дарэчы, паспяхова і ўжо гатова была ехаць у Польшчу, як высветлілася, што, згодна з польскім заканадаўствам, замежным студэнтам дазваляецца навучацца ў польскіх ВНУ толькі пасля дасягнення паўналецця, а Кацярыне Аўтуховіч толькі вясной будучага года споўніцца 18 гадоў. Польскі бок яе кандыдатуру, на вялікі жаль, не зацвердзіў. Дарэчы, што тычыцца ўмоў праграмы. Праект з беларускага боку рэалізоўвае незарэгістраваны Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць". У першую чаргу вучыцца па праграме Каліноўскага могуць рэпрэсаваныя студэнты, а таксама дзеці, чыя бацькі пераследаваліся па палітычных матывах. Зразумела, што мае значэнне і паспяховасць студэнта. Кожны падае ў камісію не толькі даведку аб адлічэнні, але і акадэмічную даведку з адзнакамі. Студэнты, якія скончылі толькі адзін курс беларускай ВНУ, пры паступленні ў Польшчы могуць мяняць спецыяльнасць, астатнія працягваюць навучанне па ўжо абранай спецыялізацыі. За два мінулыя гады па праграме Каліноўскага паехала вучыцца больш за 300 чалавек. Беларускіх студэнтаў прынялі 37 вышэйшых навучальных устаноў Польшчы. Аднак каля 100 навучэнцаў па розных прычынах былі адлічаны з ВНУ. Некаторыя ўдзельнікі праекта не справіліся з навучальнай праграмай (у большасці — па прычыне недасканалага ведання польскай мовы), былі і тыя, хто не змог адаптавацца ў Польшчы. ТЫМ ЧАСАМ У Коласаўскім ліцэі распачаўся новы навучальны год 1 верасня навучэнцы ліквідаванага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа правялі лінейку, прысвечаную 1 верасня. Традыцыйна вучні, іх бацькі і настаўнікі сабраліся каля будынка па вуліцы Кірава, 21. На працягу 11 гадоў тут месціўся ліцэй. Пасля яго ліквідацыі сталічныя ўлады перадалі будынак суду Цэнтральнага раёна Мінска. Па іроніі лёсу ў гэтым будынку судзілі былых ліцэістаў, маладзёжных актывістаў Алеся Міхалевіча, Андрэя Кіма… Але ж вяртаючыся да 1 верасня… Як сказаў дырэктар ліцэя Уладзімір Колас, каля 100 школьнікаў працягваюць навучанне ў ліцэі. А сёлетні навучальны год стане годам святкавання 20-годдзя ліцэя. Установа была адчынена ў 1989 годзе пры Беларускім гуманітарным адукацыйна-культурным цэнтры.
Просмотров: 53
|
||||||
| < Пред. | След. > |
|---|





Ці існуе да гэтага часу праект дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам, які атрымаў назву "праект Каліноўскага"?
Ваш комментарий будет первым







