Главная arrow Главная arrow Новости Гомельской области arrow Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты  
09.01.2009
Главное меню
Авторизация





Забыли пароль?
Регистрация
Голосования
Ударила ли по Вашему благосостоянию девальвация белорусского рубля
 
Колонка юриста
Advertisement
Суд шукае перакладчыка для былога кандыдата ў дэпутаты Версия в формате PDF Версия для печати Отправить на e-mail
18.11.2008

 Прызначаны на сёньня суд Цэнтральнага раёну Гомеля на спагнаньне “выбарчых” грошай з былога кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднаных дэмсілаў Кастуся Жукоўскага перанесены на 20 лістапада.

 

 

Спадар Жукоўскі запатрабаваў, каб разьбіральніцтва вялося не на расейскай, а на яго роднай, беларускай мове:

“Я запатрабаваў перакладчыка, але перакладчыка з расейскай мовы на беларускую ў суда не знайшлося. Судзьдзя Андрэйчык цьвердзіла ўвёсь час: у нас жа двухмоўе! Я ёй адказаў на гэта: калі ў нас двухмоўе, то чаму вы не размаўляеце па-беларуску й не вядзеце па-беларуску сам працэс”.

Пасьля 15-хвіліннага перапынку судзьдзя Жана Андрэйчык вырашыла задаволіць патрабаваньне адказчыка й запрасіць на наступнае паседжаньне кваліфікаванага перакладчыка.

Прэтэнзіі да былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на вяртаньне 1 мільёна 748 тысяч рублёў прад’явіла акруговая камісія Буда-Кашалёўскай выбарчай акругі № 38. Згаданая сума была выдаткавана на выданьне перадвыбарчых ўлёткак кандыдата Жукоўскага. Але на пачатку датэрміновага галасаваньня ён зьняў сваю кандыдатару з выбараў з прычыны іх недэмакратычнасьці. Камісія ў адказ вырашыла праз суд вярнуць выдаткаваныя грошы.

Паколькі камісія даўно распушчана, то пазоўцам цяпер выступае фінаддзел Буда-Кашалёўскага райвыканкаму.

 

 

 

Добавить комментарий
Имя:
Комментарий:




Просмотров: 82

  Ваш комментарий будет первым
 
< Пред.   След. >
Календарь
 
Январь 2009
 
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
 
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Архив новостей
Беспредел

Зміцер Жалезнічэнка

Дмитрий Железнеченко

Бегун