Главная arrow Главная arrow Новости Гомельской области arrow Зьмітру Жалезьнічэнку – адпачынак у апошнюю чаргу  
08.01.2009
Главное меню
Авторизация





Забыли пароль?
Регистрация
Голосования
Ударила ли по Вашему благосостоянию девальвация белорусского рубля
 
Колонка юриста
Advertisement
Зьмітру Жалезьнічэнку – адпачынак у апошнюю чаргу Версия в формате PDF Версия для печати Отправить на e-mail
24.11.2008

Зьміцер ЖалезьнічэнкаБылы студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Зьміцер Жалезьнічэнка, які ўжо звыш 300 дзён служыць у транспартных войсках у Жлобіне, займеў права на адпачынак. Гэтаксама, як і іншыя салдаты, што адслужылі так ж тэрмін. Аднак адпачынак радавому Жалельнічэнку будзе прадастаўлены ў самы апошні тэрмін.

 

Зьміцер Жалезьнічэнка патлумачыў, што ён занесены ў так званую “групу рызыкі”. Таму адпачываць будзе самым апошнім:

“У адпачынак, мне сказалі, адпусьцяць самым апошнім. Ёсьць адпаведная пастанова Міністэрства абароны. Бо я ў так званай “групе рызыкі” – за адмову ад дачы прысягі. Адпачынак, дарэчы, зараз скарацілі – будзе толькі 10 сутак. Як месяцы тры застанецца да канца службы, я й хачу паехаць. Схаджу ва ўнівэрсытэт, дакумэнты забяру”.

Цікавімся ў былога студэнта, ці турбуюць яго, як салдата з так званай “групы рызыкі”, прадстаўнікі спэцслужбаў?

 

"Ёсьць у нас такі хлопец у чыне лейтэнанта КДБ, прозьвішча Шэлег. Ходзіць у скураной куртцы. Са мной ён спрабаваў размаўляць адзін раз – тады, калі мяне прызвалі. Цяпер, праўда, ня згадвае, што мы зь ім размаўлялі…У мяне ў клясе ёсьць паліца – там стаіць уся мая літаратура. Аднойчы мне прывезьлі кніжкі Печанко “У беларускім войску …” й Акудовіча “Дыялёгі з Богам”. Стаялі яны, я іх прачытаў пасьпяхова. І раптам бачу, што іх – няма. Я падышоў да камандзіра роты й спытаў: у чым справа? Ведаў, што свае хлопцы ня возьмуць. Камандзір сказаў, што прыходзіў наш супрацоўнік КДБ і з Менску яшчэ адзін прыяжджаў. Забралі кніжкі - і пайшлі. Куды забралі – невядома, бо бяз санкцыі. Без нічога!
У мяне раней забіралі дыск, свае, мясцовыя, дык склалі акт выняткі, накіроўвалі нібыта на экспэртызу. Не вярнулі, але ж хоць паперку пакінулі.А гэтыя цьмяна так забралі – і пайшлі”, – распавёў салдат Жалезьнічэнка.

У войску Зьміцер, калі выпадае вольны час, чытае найперш тэхнічную літаратуру па праграмаваньні – сваёй унівэрсытэцкай спэцыяльнасьці. Вайсковыя нататкі пакуль пісаць не бярэцца:

“У мяне, канешне, ёсьць думкі наконт таго, што тут адбываецца. Але яны носяць такі асабісты, інтымны характар. Не хацелася б 800-ты раз апісваць вайсковы побыт. А каму будуць цікавыя, і ці наогул будуць цікавыя, мае развагі?.. Калі будзе час і будзе жаданьне, магчыма, і паспрабую ператварыць іх у нейкія нататкі. Потым будзе бачна”.

 

Радыё "Свабода"

Абмяркаваць на форуме



Добавить комментарий
Имя:
Комментарий:




Просмотров: 81

  Комментарии (2)
1. Написал(а) J. Lancaster, в 17:24 24.11.2008
У мяне раней забіралі дыск, свае, мясцовыя, дык склалі акт выняткі, накіроўвалі нібыта на экспэртызу. Не вярнулі, але ж хоць паперку пакінулі.А гэтыя цьмяна так забралі – і пайшлі”, – распавёў салдат Жалезьнічэнка. 
 
Самим потому что почитать стало интересно :)
2. Написал(а) Радзіміч, в 01:34 24.11.2008
У адрозьненьні ад клоуна Жукоўскага, Жалезьнічэнка сапраўды заслугоўвае і спачуваньня, і ўвагі з боку СМІ.
 
< Пред.   След. >
Календарь
 
Январь 2009
 
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
 
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Архив новостей
Беспредел

Зміцер Жалезнічэнка

Дмитрий Железнеченко

Бегун