Главная arrow Главная arrow Новости Гомельской области arrow Ці стане Лукашэнка праваабаронцам №1?  
09.01.2009
Главное меню
Авторизация





Забыли пароль?
Регистрация
Голосования
Ударила ли по Вашему благосостоянию девальвация белорусского рубля
 
Колонка юриста
Advertisement
Ці стане Лукашэнка праваабаронцам №1? Версия в формате PDF Версия для печати Отправить на e-mail
27.11.2008

 Гомельскі праваабаронца, актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Судаленка лічыць, што заявы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнка адносна забеспячэння правоў чалавека ў краіне пакуль ня маюць заканамернасці і паслядоўнасці.

 

 Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы павінны разняволіць чалавека, лібералізаваць нашае жыццё, зрабіць яго больш свабодным для чалавека. Гэта вельмі важна ў сённяшняй сітуацыі. Паводле словаў Лукашэнкі, неабходна стварыць свабодную эканоміку, каб людзі маглі больш аператыўна і свабодна дзейнічаць, каб іх нічога не звязвала”.

Завяршаючы свой выступ, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што галоўнай задачай для яго з’яўляецца забеспячэнне правоў чалавека: “Абараняць правы людзей на годную зарплату, на тое, каб свабодна жыць і гаварыць тое, што чалавек думае, − вось галоўная задача прэзідэнта. Пра гэта ўсе мы павінны заўсёды памятаць,” − заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Леанід Судаленка нагадвае, што тыдзень таму былі зусім іншыя заявы. На нарадзе па пытанні бацькоў, якія пакідалі сваіх дзяцей, кіраўнік дзяржавы запытаў: “Пра якія правы чалавека можа ісці гаворка, калі бацькі кідаюць сваіх дзяцей, якіх потым павінна ўтрымліваць дзяржава? Дайце ім лапаты і венік, няхай працуюць, а калі не будуць – прымусім працаваць па тры змены ў суткі ў працоўных лагерах,” – сказаў тады Лукашэнка. З гэтых заяваў бачна, што кіраўнік дзяржавы пакуль не вызначыўся са сваімі каштоўнасцямі.

− Але ж хочацца быць аптымістам і меркаваць, што заявы пра лібералізацыю не выпадковыя. Сёння ўсё ж улады вымушаныя рабіць маленькія крокі ў еўрапейскім напрамку. Напрыклад,  ёсць зрухі ў вырашэнні пытання аб палітычных зняволеных, ёсць абяцанні вярнуць незалежныя газеты ў шапікі.

- Мы, праваабаронцы, будзем назіраць, ці будуць за гэтымі словамі канкрэтныя справы. Асабіста я параіў бы прэзідэнту імкнуцца як мага хутчэй далучыць краіну да Рады Еўропы, ратыфікаваць Еўрапейскую Канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Тады не на словах, а на справе можна будзе казаць пра тое, што кіраўніцтва дзяржавы зацікаўлена забяспечваць правы і асноўныя свабоды кожнага чалавека, − падсумоўвае свае назіранні гомельскі праваабаронца.

http://by.milinkevich.org 

Добавить комментарий
Имя:
Комментарий:




Просмотров: 93

  Комментарии (3)
1. Написал(а) Янка, в 19:10 27.11.2008
СЛОН НА ВОЕВОДСТВЕ  
Кто знатен и силен, 
Да не умен, 
Так худо, ежели и с добрым сердцем он. 
На воеводство был в лесу посажен Слон. 
Хоть, кажется, слонов и умная порода, 
Однако же в семье не без урода; 
Наш Воевода* 
В родню был толст, 
Да не в родню был прост; 
А с умыслу он мухи не обидит, 
Вот добрый Воевода видит - 
Вступило от овец прошение в Приказ*: 
"Что волки-де совсем сдирают кожу с нас". - 
"О плуты! - Слон кричит. - Какое преступленье! 
Кто грабить дал вам позволенье?" 
А волки говорят: "Помилуй, наш отец! 
Не ты ль нам к зиме на тулупы 
Позволил легонький оброк собрать с овец? 
А что они кричат, так овцы глупы: 
Всего-то придет с них с сестры по шкурке снять, 
Да и того им жаль отдать". - 
"Ну то-то ж, - говорит им Слон, - смотрите! 
Неправды я не потерплю ни в ком: 
По шкурке, так и быть, возьмите; 
А больше их не троньте волоском".
2. Написал(а) Радзіміч, в 15:36 27.11.2008
Ага. І, дарэчы, "годную зарплату, на тое, каб свабодна жыць і гаварыць тое, што чалавек думае" - таксама ўсё у гэтага чалавека ёсьць :)
3. Написал(а) фама, які нікому не верыць, в 15:32 27.11.2008
а правы чалавека ў нашай краіне і так не парушаюцца і прозвішча гэтага чалавека ўсе добра ведаюць!
 
< Пред.   След. >
Календарь
 
Январь 2009
 
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
 
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Архив новостей
Беспредел

Зміцер Жалезнічэнка

Дмитрий Железнеченко

Бегун