03.09.2010
Логин Пароль Запомнить Регистрация
 
Опера-виджет:СИЛЬНЫЕ НОВОСТИ
Опрос
Новые комментарии
  • Боятся правды, ничего, все ответят за ложь. А воры в пагодах и за воровство. Читать...
    02.09.10 14:08
    Автор Bathilavich
  • Что только не делают, что бы не допустить правды! Читать...
    02.09.10 14:03
    Автор Bathilavich
  • На мой взгляд, он всё правильно говорит!!!и нужно смотреть на все факты с разных сторон, а не только... Читать...
    02.09.10 11:34
    Автор gomelroller
  • Это уровень подлости персонажей из "тандема" - два падонка Читать...
    02.09.10 07:49
    Автор Alex0001
  • "Любопытно освещает газета «Советский район» ход государственной акции..." Любопытно искажают информ... Читать...
    02.09.10 06:47
    Автор Семён
Популярное
Новое видео на сайте
Реклама

   

Еўрапеізацыя Беларусі: перазагрузка (дадана фота)
15.11.2009

Белорусский Европейский ФорумЭксперты і палітыкі каментуюць вынікі Беларускага Еўрапейскага форума для odsgomel.org  

 

 

У Менску 14 лістапада 2009 года адбыўся Беларускі Еўрапейскі Форум, на якім прысутнічалі каля 1000 удзельнікаў – дэлегаты, актывісты грамадзянскай супольнасці, эксперты, еўрапейскіх палітыкі, дыпламаты.  

Сайт odsgomel.org папрасіў удзельнікаў Форума – вядомых у краіне асобаў - пракаментаваць асноўныя вынікі мерапрыемства. 

Новы цэнтр дыялогу з Еўропай 

Уладзімір Мацкевіч, кіраўнік Агенцыі гуманітарных тэхналогій, адзначыў, што Форум меў збольшага прэзентацыйны характар і прадэманстраваў палітычную волю да руху ў еўрапейскім накірунку.  

 - На жаль, сёння ў Беларусі прадэманстраваць жаданне да еўрапейскай інтэграцыі магчыма толькі ў абмежаваных умовах. Уголас, каб гэта пачула нацыя, каб гэта пачула ўсё грамадства, пакуль праеўрапейскі настроеныя палітыкі сказаць гэтага не могуць. Голас гучыць толькі адзін, які агучваецца ўладай, якая мае манаполію гаварыць ад імя нацыі. Нацыя наша складаная, і вельмі добра, што на такім Форуме прадстаўнічая частка грамадзянскай супольнасці і палітыкаў разам з еўрапейскімі гасцямі і дыпламатычным корпусам агучвае памкненне Беларусі да Еўропы.  

Павал Севярынец, сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, падкрэсліў, што галоўным вынікам Форума з’яўляюцца людзі:  

 - Поўная заля, тысяча еўрапейцаў, якія гатовыя ахвяраваць сабой, сваім часам – калі трэба сваім здароўем і свабодай – для таго, каб рабіць беларускую Еўропу і еўрапейскую Беларусь. Каб даць той вобраз Беларусі, які зыходзіць з сэрца саміх жыхароў гэтай краіны. Для мяне важна, што большасць выступоўцаў кажуць пра хрысціянскія каштоўнасці беларускай еўрапейскасці – для мяне гэта самы прынцыповы момант. 

На думку Севярынца, Форум зрушыў сур’ёзныя грамадска-палітычныя працэсы, сапраўднае значэнне якіх зможа ацэніць толькі гісторыя:

 

Сюды прыехалі высокія еўрапейскія госці, якія слухаюць, якія робяць для сябе высновы. Гэта значыць, што яны прыязджаюць не толькі да Лукашэнкі, але цяпер яны маюць суб’екта ў грамадзянскай супольнасці, з якім можна размаўляць. Не хачу перабольшваць значэнне гэтага Форума, але сапраўды зараз некаторыя рэчы, якія адбываюцца, будуць бачны здалёк.  


Роля грамадзянскай супольнасці 


Аляксей Янукевіч, старшыня партыі Беларускі Народны Фронт, упэўнены, што Форум паказаў беларускаму грамадству, што “пытанне інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую супольнасць не залежыць выключна ад афіцыйных уладаў”.  

 - Ёсць велічэзны шлях і велічэзная роля, якую мусіць адыграць беларускае грамадства, каб адбылася інтэграцыя ў Еўропу. Я лічу самым важным тое, што Форум павінен даць штуршок ініцыятывам любога кшталту – конкурсы, інфармацыйныя кампаніі, масавыя, у тым ліку пратэстныя, акцыі – дзеля таго, каб беларуская грамадзянская супольнасць усвядоміла і пачала працу. Каб не было такога чакання – альбо з беларускімі ўладамі альбо ніяк.  
 

Трэба ўмець дамаўляцца паміж сабой 

У Стэфана Эрыксана, амбасадара Каралеўства Швецыі, склалася “нармалёвае” ўражанне ад колькасці прысутных і іх гатоўнасці разам абмяркоўваць пытанне збліжэння Беларусі і Еўропы. (Між іншым Эрыксан звяртаўся да дэлегатаў Форума і даваў інтэрвію па-беларуску). Амбасадар, аднак, заўважыў, што для беларускай грамадзянскай супольнасці актуальнай застаецца праблема ўнутранага дыялогу. 

 - Для мяне Форум – гэта платформа для дыскусій па абмеркаванні пытанняў прыбліжэння да Еўропы. Разам з тым я падтрымліваю думку, што трэба вучыцца культуры камунікацыі. І ў гэтым ёсць праблема ў Беларусі, калі пачытаць розныя газеты і сайты. Да, вельмі важна хацець у Еўропу, але таксама трэба выхаваць у сябе культуру камунікацыі, нават з людзьмі, якія маюць іншы погляд. Трэба заўжды знайсці кампрамісы ў жыцці, у тым ліку ў палітыцы. І гэта не кожнаму ўдаецца. 
 

Дэманстрацыя адзінства перад выбарамі 

Многія ўдзельнікі Форума заўважылі, што невыпадкова мерапрыемства адбываецца якраз напярэдадні важных электаральных кампаній у Беларусі.  

Для Артура Фінькевіча, лідэра моладзевага руху “Маладая Беларусь”, галоўным момантам на Форуме стала магчымасць убачыць згуртаванне нацыянальных праеўрапейскіх сілаў. 

 - Гэта для нас ёсць штуршком для будучай прэзідэнцкай кампаніі, на якой мы ўжо мусім перамагаць. Бо 15 гадоў мы фактычна існуем без перамогаў. За апошнія 15 гадоў – апроч дробных лакальных – беларуская апазіцыя перамогаў не ведала. Зараз, мне падаецца, што мы маем велічэзны шанец, асабліва тут, улічваючы, што ўсе мы тут аднадумцы, блізкія па ідэалагічных поглядах. Шкада, што да ўдзелу ў Форуме не далучылася Аб’яднаная грамадзянскай партыя. 

Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопісу ARCHE, заўважыў, на Форуме фактычна “не гучала ніякай канкрэтыкі”: 

 - Беларускі і еўрапейскі бакі абменьваліся дэкларацыямі і канстатацыямі, з якіх у прынцыпе нічога не вынікала. Гэта значыць, што мы яшчэ знаходзімся напярэдадні сур’ёзнай працы, звязанай з далучэннем Беларусі да еўраструктур. Выглядае так, што Беларускі еўрапейскі форум – гэта дэманстрацыя сіл, спроба мабілізаваць сваіх прыхільнікаў напярэдадні буйного электаральнага цыклу. 

Палітычны грунт у Форуме адзначыў і Уладзімір Кацора, гомельскі рэгіянальны лідэр Руху “За свабоду”. Каментуючы вынікі Форума, Кацора падкрэсліў:

 - Больш важная падзея адбылася напрыканцы кастрычніка, калі было падпісана пагадненне пра стварэнне Беларускага незалежніцкага блока (БНБ). Арганізацыя, якія ўваходзяць у склад БНБ, сталі арганізатарамі Форума. Гэта сведчыць, што на правым флангу адбываецца ці ўжо нават адбылася кансалідацыя. Акрамя таго, на Форуме было прадэманстравана адзінства для шэраговых удзельнікаў. Гэта вельмі важна, таму што блокі ствараюць лідэры, а канкрэтную працу робяць актывісты на месцах.

Юрась Сапегін

Odsgomel.org 

 ФОТА

 

 Европейский Форум 

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

  

Фота зрабіў Яўген Сувораў 

 

 

 

 

Добавить комментарий.

Все комментарии от незарегистрированных пользователей проходят модерацию и появляются спустя некоторое время.


Предыдущая статья   Следующая статья

Гомельская область
Беларусь
В мире

Оплаченная реклама

Дизайн: Heaveek
® Все права защищены. Перепечатка материалов сайта допускается только при указании прямой активной ссылки на URL : http://odsgomel.org, а также имени и фамилии автора (авторов) статьи.
Если Вами замечены неточности, ошибки или погрешности в оформлении сайта, просьба сообщить по адресу odsgomel@gmail.com
О проекте    |    Карта сайта    |    Контакт
.